- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
ЗША пашырылі санкцыі яшчэ на тры кампаніі Улады Злучаных Штатаў увялі санкцыі яшчэ супраць трох беларускіх кампаній: «Лакафарба» (Ліда, Гарадзенская вобл.), «Полацк-Шкловалакно» і «Беларускі нафтавы гандлёвыдом». Міністэрства фінансаў ЗПІА 15 траўня апублікавала новае ўдакладненьне да прымяненьня эканамічных санкцый у дачыненьні даканцэрну "Белнафтахім". Як паведамляецца на сайце Мінфіну, санкцыі распаўсюджваюцца на тры прадпрыемствы, якія ўваходзяць у структуру канцэрну: «Лакафарба» (Ліда, Гарадзенская вобл.), «Полацк-Шкловалакно» і «Беларускі нафтавы гандлёвы дом». Яны ўключаны ў афіцыйны сьпіс прадпрыемстваў і фізычных санкцый, у дачыненьні да якіх дзейнічаюць эканамічныя санкцыі Злучаных Штатаў Нагадаем, што 13 лістапада 2007 г. ЗША увялі санкцыі супраць канцэрну "Белнафтахім". Яны, у прыватнасьці, пра-дугледжвалі замарожваньне ўсіх рахункаў канцэрну "Белнафтахім", што знаходзіліся пад юрысдыкцыяй ЗША і яго прадстаўніцтваў у Нямеччыне, Латвіі, Расеі, Украіне і Кітаі, а таксама дачыннай кампаніі “Белнафтахім-ША”. Апроч таго, амэрыканскім бізнэсоўцам было рэкамэндавана ўстрымлівацца ад кантактаў з гэтым канцэрнам.