- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Усеагульнае аПУПенне За студзень 2008 года ў Менску зарэгістравана 176 прыватных унітарных прадпрыемстваў (ПУП), паведамляе агенцыя навінаў БелаПАН. Усяго ж за месяц ад індывідуальных прадпрымальнікаў было пададзена 376 заяваў на перарэгістрацыю ў ПУП. Па словах лідэра кампаніі “За Свабоднае развіццё прадпрымальніцтва” Віктара Гарбачова, на 1 лютага ў Беларусі не працуюць каля 30–40% ІП. “Народ проста не ведае, што рабіць. Нехта спрабуе зарэгістравацца ў ПУП, нехта чакае зменаў, хтосьці пераводзіць бізнэс у суседнія краіны. Нарэшце, людзям трэба прадаць закуплены тавар, каб за нешта жыць, карміць свае сем’і”, – тлумачыць Віктар Гарбачоў.У прадпрымальнікаў выбар невялікі: альбо захаваць статус ІП, выкарыстоўваючы ў якасці наёмных работнікаў толькі найбліжэйшых сваякоў (як таго патрабуе ўказ прэзідэнта №760), альбо перарэгістравацца ў ПУПы. Усеагульнае аПУПенне За студзень 2008 года ў Менску зарэгістравана 176 прыватных унітарных прадпрыемстваў (ПУП), паведамляе агенцыя навінаў БелаПАН. Усяго ж за месяц ад індывідуальных прадпрымальнікаў было пададзена 376 заяваў на перарэгістрацыю ў ПУП. Па словах лідэра кампаніі “За Свабоднае развіццё прадпрымальніцтва” Віктара Гарбачова, на 1 лютага ў Беларусі не працуюць каля 30–40% ІП. “Народ проста не ведае, што рабіць. Нехта спрабуе зарэгістравацца ў ПУП, нехта чакае зменаў, хтосьці пераводзіць бізнэс у суседнія краіны. Нарэшце, людзям трэба прадаць закуплены тавар, каб за нешта жыць, карміць свае сем’і”, – тлумачыць Віктар Гарбачоў.