be
pdf

Вольная Серабранка 02

Мясцовае недзяржаўнае грамадска-палітычнае выданьне

Мы рады зноў сустрэцца з Вамі, шаноўны чытач, і прэзентаваць Вам наш чарговы, ужо лютаўскі нумар. Так, лютаўскі, нягледзячы на тое, што ў вокны ўжо барабаніць кроплямі талага лёду вясна. Няхай жа вясна расцвіце не толькі ў нашых дварах, лецішчах, лясах і палях, але і ў нашых сэрцах. Няхай адчуванне вясны і свабоды заўсёды застаецца разам з намі. Але не будзем забягаць наперад, бо гэта ўжо тэма наступнага нумару :). Праблема жылля хвалюе ўсіх. У лютаўскім нумары мы прапануем Вам пазнаёміцца з гісторыяй вырашэння жыллёвай праблемы аднаго з жыхароў Серабранкі, якую ён нам ласкава распавёў. Магчыма, вас зацікавіць матэрыял пра будаўніцтва хмарачоса на праспекце Ракасоўскага каля кіно “Салют”. Праблема ўшчыльненай забудовы, з-за якой масквічы часам б’юцца з АМАПам, становіцца рэальнасцю і ў беларускай сталіцы. На восень 2008 года прызначаны выбары у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Менавіта гэта акалічнасць з’явілася нагодай для з’яўлення рубрыкі “Дэпутацкі корпус”. Пакуль нашых дэпутатаў надта хваліць не выпадае. Магчыма, Вы, шаноўны чытач, ведаеце больш пра дзейнасць нашых абраннікаў на карысць простага люду. Лістуйце. Мы заўсёды рады прапанаваць Вам для выказвання свайго меркавання старонкі “ВС”.Мы радыя пазнаёміць Вас з высокамастацкімі літаратурнымі замалёўкамі пра Серабранку вядомага пісьменніка Уладзімера Арлова. Спадар Уладзімер ласкава даў згоду на перадрук ягоных твораў, прысвечаных нашаму месту, у нашай газеце, за што мы яму шчыра ўдзячны.

Каталёг: Kamunikat.org
Выдаўцы і выдавецтвы: Супольнасць дэмакратычных актывістаў Ленінскага раёна г. Мінска
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2008-02
  • Рэдактар: Лагодны Артур
  • Выдавец: Супольнасць дэмакратычных актывістаў Ленінскага раёна г. Мінска
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Мясцовае недзяржаўнае грамадска-палітычнае выданне "Вольная Серабранка" выдаецца на беларускай мове сучасным правапісам за выняткам матэрыялаў, пазначаных "*". Пазначаныя такім чынам матэрыялы захоўваюць правапіс аўтара; за змест матэрыялаў адказваюць аўтары па меры магчымасцяў; пры выкарыстанні матэрыялаў і фотаздымкаў "ВС" спасылка абавязковая; капіяванне газеты і распаўсюд сярод сваякоў і знаёмых вітаецца; рэдакцыйны інтэрнет-адрас: serabranka@tut.by; Рэдакцыйны тэлефон: (+37529)9625143; распаўсюджваецца бясплатна; наклад 299 экз. (дадатковы 1). Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org