«Вольны хор» як сімвал беларускага пратэсту
2021-11-05 21:18
Вольны хор — адзін з сімвалаў беларускага пратэсту. Дзякуючы яму ў розных кутках Мінска і Беларусі гучалі песні супраціву, а беларусы вывучылі знакамітую "Пагоню" і "Магутны Божа". Уладам, натуральна, гэта не падабалася: артысты хору неаднойчы былі затрыманыя і кінутыя за краты.
Цяпер хор выступае ў Еўропе, а яго ўдзельнікі жывуць у эміграцыі. Пра тое, наколькі кранаюць беларускія песні замежнікаў, за што жывуць артысты хора за мяжой, як падбіраецца рэпертуар і шмат што іншае — у эфіры Еўрарадыё размаўляем з адной з кіраўніц Вольнага хору.