Volski, Naka, Стыльскі, Dzieciuki — “Graj” непераможны рок!
2022-08-30 16:43
Дабрачынны опэн-эйр “Грай” адбудзецца 3 верасня ў Варшаве на беразе Віслы. Што адметна, гэта — выключна беларускі фэст і ладзіцца ён у падтрымку беларускіх музыкаў, пацярпелых і рэпрэсаваных лукашэнкаўскім рэжымам.
Сярод удзельнікаў
Лявон Вольскі і
Анастасія Шпакоўская,
Юрый Стыльскі і
Аляксандр Памідораў,
Алесь Дзянісаў і
Atesta.
Ці шмат дзеячоў беларускай культуры пацярпелі ад рэпрэсій і якая дапамога ім найперш патрэбная? Ці здолелі беларускія музыканты знайсці сваё месца за мяжой? Чым адметны фэст “Грай”?
На гэтыя ды іншыя пытанні адказваюць лідарка гурта NAKA Анастасія Шпакоўская і фронтмен гурта Dzieciuki Алесь Дзянісаў.