- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кнігу склалі новыя пункціры (акупункціры) Алеся Разанава. Творчая скарбонка Алеся Разанава ў 2010 годзе папоўнілася кнігай самых кароткіх паэтычных формаў – пункціраў «Воплескі даланёю адною». на долю цяпер ужо шырока вядомага не толькі ў Беларусі паэта выпала нямала выпрабаванняў, аб чым сведчыць і вопытны даследчык-літаратуразнаўца Іван Штэйнер у выдадзенай у мінулым годзе грунтоўнай кнізе «Криница, из которой пил святой: философия поэзии Алеся Рязанова». Ён піша: «…О периоде ученичества по отношению к А. Рязанову говорить не приходится, ибо с первых публикаций о нем практически сразу заговорили как о талантливой личности со своей концепцией творчества, а все последующие книги поэзии вызывали активную полемику и целую амплитуду восприятия – от восхищения до абсолютного неприятия или снисходительно-равнодушного (скорее всего наигранного, ненатурального) безразличия».