- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
Я прачынаюся ў апраметнай цемры і наструньваю слых. Пад вокнамі, скаланаючы паветра пошчакам конскіх капытоў, едзе брычка, а праз хвіліну па бруку цяжка грукоча хурманка. Неўзабаве хурманка спыняецца і хтосьці сіпата гукае: — Н-но, кур-рва! Міма нас каторы дзень запар возяць параненых жаўнераў. У пакоі холадна. На дыбачках, пацепваючыся ўсім целам, падбягаю да акна, адсоўваю старую коўдру, якую бацька называе мудрагелістым словам «святломаскіроўка». (фрагмент)