- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Станіслаў Аўгуст Панятоўскі - сын беларускай зямлі, неад'емны сімвал дзяржаўнасці Беларусі. Гэта наш суверэн. Сярод тых, хто яго выбіраў, былі і беларуска-ліцвінскія паслы Сойма. Наш край быў для яго радзімай, тут ён правёў дзіцячыя гады і юнацтва, крыніцай духоўнасці і палітычнай падтрымкі, месцам, дзе ён страціў манаршыя паўнамоцтвы і быў пахаваны. Таму каралеўская крыпта ў воўчынскім касцёле Святой Троіцы застанецца святым месцам на карце Беларусі. Да роздуму над лёсам дзяржавы і яе кіраўніка заклікае чытачоў Алесь Мілінкевіч - аўтар рэдкай кнігі, прысвечанай пасмяротнай гісторыі адзінага караля, якія знайшоў апошні прытулак на Беларусі.