Вуліца Лупашкі надалей застаецца ў Беластоку
2020-05-26 18:27
Вуліца імя маёра Зыгмунта Шэндзеляжа, псеўданім “Лупашка”, застаецца ў Беластоку.
Адміністрацыйны суд адхіліў скаргу беластоцкіх радных на рашэнне падляшскага ваяводы, матывуючы гэта тым, што радныя пры змене назвы вуліцы на Падляшскую парушылі законы.
„Мы не згодныя з гэтым рашэннем і рыхтуем скаргу ў Галоўны адміністрацыйны суд”, – кажа старшыня Рады горада Беласток Лукаш Пракарым:
– Будзем гэтую скаргу падаваць у Вышэйшы адміністрацыйны суд у Варшаве. Па папярэдніх справах мы шэсць разоў прайгравалі ваяводу ў Беластоку ў Адміністрацыйным судзе. Але па гэтых справах у Варшаве мы выйгравалі, спадзяюся, што так будзе і гэтым разам.
ЧІмя “Лупашкі” надалі адной з вуліц Беластока па ініцыятыве радныхад “Права і справядлівасці” ў красавіку 2018 года. Гэта адразу выклікала супраціў шматлікіх жыхароў горада, а шыльды з назвай невядомыя аблівалі фарбай, на платах з’яўляўся надпіс “забойца”. Восенню мінулага года па ініцыятыве радных з Форума меншасці Падляшша і пры падтрымцы радных ад Грамадзянскай платформы назву вуліцы змянілі на Падляшскую. Гэтае рашэнне аспрэчыў падляшскі ваявода. Цяпер саправа трапіць ў Варшаву.
Валя Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток