Вячаслаў Сіўчык прачытаў лекцыю ў Беларускім доме ў Варшаве
2022-04-08 15:41
Адзін са старэйшых беларускіх палітыкаў Вячаслаў Сіўчык прачытаў у Беларускім доме ў Варшаве другую лекцыю на тэму „Няскораная Беларусь: вяртанне ў Еўропу. Незалежнасць”.
Гэта лекцыя ахапіла гістарычныя факты найноўшай гісторыі з 1991 па 1996 год, кажа прысутная на лекцыі сустаршыня Руху Салідарнасці „Разам” Алена Талстая:
– Вячаслаў Сіўчык ён не проста ўдзельнік, гэтых падзей, ён актыўны арганізатар. Пачуць праўду пра найноўшую гісторыю Беларусі – гэта насамрэч вельмі рэдкая магчымасць.
Паводле Вячаслава Сіўчыка, які ў тыя гады быў у Сойме партыі БНФ, асноўная мэта лекцыі – распавесці пра падзеі тых гадоў:
– Распавёў ужо пра пазапарламенцкую дзейнасць Беларускага Народнага Фронту. У прыватнасці вельмі важную менскую вясну 1996 года, якая адтэрмінавала акупацыю Беларусі.
Арганізатары лекцыі запрашаюць усіх ахвочых на наступную лекцыю Вячаслава Сіўчыка, дзе прысутныя могуць задаць пытанні па фактах найноўшай гісторыі і пачуць з першых вуснаў новыя і праўдзівыя факты мінулых гадоў змагання за дэмакратычную Беларусь.
Беларускае Радыё Рацыя