- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пасьля шасьці псальмаў “Бог Госпад:” на тон Актоіха і двойчы сьпяваем трапар нядзельны, і адзін раз Богародзічны. Потым – звычайнае вершаслоўя Псалтыры. Сядальны Актоіха. Пасьля “Няпарочных” Трапары: Анёльскі сабор, Іпакоі. Сьцяпены і пракімен тону. “Усё, што дыхае:” Шэраговае нядзельнае Евангельля. Уваскрошаньня Хрыстова: Псальма 50. Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу. Пакаяньня браму / адчыні мне, Падавец жыцьця, / бо з сьвітанку імкнецца дух мый / да храма сьвятога Твайго, / носячы увесь апаганены целавы храм. / Але Ты, як спачувальны, ачысьці яго / дабрасэднаю Тваёй літасцю. Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.