- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэты зборнік выходзіць у свет у год святкавання 450-годдзя з дня нараджэння Льва Сапегі - вялікага дзяржаўнага дзеяча, палітыка, мысліцеля, патрыёта, чалавека, які ўсё сваё жыццё прысвяціў абароне нацыянальных інтарэсаў Бацькаўшчыны - Вялікага княства Літоўскага, пашырэнню і ўмацаванню яго магутнасці. Зборнік выдаецца намаганнямі Віцебскага аддзялення ГА "Фонд імя Льва Сапегі” - арганізацыі, якая ўжо на працягу 15 гадоў працуе над тым, каб ідэі Льва Сапегі сталі асновай дзяржаўнай палітыкі і грамадскага жыцця сучаснай Беларусі. Мы ўдзячныя ўдзельнікам I Берасцейскіх, II і III Віцебскіх Сапегаўскіх чытанняў за згоду ўключыць іхнія матэр’ялы ў гэтую кнігу, якая, спадзяемся будзе карыснай для вучняў і студэнтаў, краязнаўцаў і ўсім, хто цікавіцца спадчынай Льва Сапегі і безумоўна натхніць навукоўцаў на новыя даследванні жыцця і дзейнасці вялікага Суайчынніка. (Хрыспшфор Жаляпаў, кіраўнік Віцебскага аддзялення Грамадскага аб’яднання “Фонд імя Льва Сапегі”)