- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Са старажытных часоў вернікі праходзілі ў Ерусаліме той шлях, па якім ішоў Збаўца, несучы цяжкі крмж, і разважалі аб Яго мучэньнях. Не ўсе, аднак, маглі пайсьці ў Ерусалім, таму Касьцёл дазволіў адпраўляць Крыжовую Дарогу ў сьпецыяльна збудаваных кальварыях, у касьцёлах альбо ў дамах. У час Крыжовай Дарогі разважаем аб 14 стацыях мукі Панскай. Перанясіся думкаю ў Ерусалім, пакорна ідзі за Езусам Хрыстом і Апосталамі ў Гефсіманскі сад, услухайся ў малітву Езуса. Ён моліцца за цябе і перапрашае Айца нябеснага за твае правіны. Адчуй здраду Юды і боль Сэрца Божага: «Юда, пацалункам выдаеш Сына Чалавечага?» Адчуй маўчаньне Хрыста перад Пілатам, Ірадам, а мажліва, не раз і нерад сабою, калі молішся і пытаешся ў Езуса Хрыста, а Ён маўчыць, таму што і ты падобны да аднаго з іх. (Крыжовая Дарога, фрагмент)