- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Укладаючы зборнічак, перакладчык меў за мэту ўвесьці ў духоўнае жыцьцё гімнаграфічную спадчыну Полацкай зямлі ў роднай мове сьв. Еўфрасіньні, Францішка Скарыны й Сымона Пятроўскага-Сітняновіча (Полацкага), каб пажыва была й для розуму, бо паводле словаў апостала Паўлы: «Калі малюся ў незразумелай мове, дык хаця дух мой і моліцца, але розум застаецца бяз плёну» (1-ы да карынцянаў 14:14). Зьмешчаныя акафісты ці то абавязаныя сваім зьяўленьнем такім вялікім асьветнікам, як Скарына ды Полацкі, ці то прысьвечаныя велічным духоўным постацям Полаччыны, якімі ёсьць сьв.Еўфрасіньня й сьв. Язафат.