be

Вясенняя раніца

Купала Янка
Вершы

"Вясенняя ночка, / Як стой, праляцела, / I раніца з неба / Сплывае нясмела. // Свет яснасці ўзмахам / Пачаў дзянёк новы; / Хаваюцца з страхам / Начніцы і совы. // Мільённая зорак / Сямейка заснула, / Праменнямі сонца / 3 усходу міргнула. // Туман з сенажацей / Плыве, рассяецца; / Звон пута чуваці, / Начлежнік пляцецца. // Ад птушыных песень / Лясы загудзелі, / I лісце і травы / Ад росаў зардзелі. // Прачнуліся вёскі, / Дым з комінаў вале; / Асверы, павозкі / Скрыпяць недзе ў далі. // А сонца ўсё вышай! / Жыцця ўсюды болей... / Плугі і бароны / Зашурхалі ў полі. (Вясення раніца)

Каталёг: Каталёг EEDC
Беларускія аўтары: Купала Янка
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 1999
  • Выдавецтва/ друкарня: Юнацтва
  • ISBN: 985-05-0294-0
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 1999 by Юнацтва, Рыжакава С.
  • Кнігазбор:
    • EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: EEDC — 359
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org