- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Віктар Швед – адзіны паэт пражываючы ў Польшчы, які пастаянна піша для дзяцей на беларускай мове. На кніжку „Вясёлка” склаліся разнародныя па сваім змесце і форме вершы, напісаныя на працягу многіх гадоў. Сведчаць яны аб шырокіх творчых магчымасцях Віктара Шведа ў галіне паэзіі для дзяцей, увасабляючай кодавыя знакі нацыянальнай і агульначалавечай культуры. Вершы маралізатарска-дыдактычныя знаходзяцца па суседству з творамі рамантычнага характару, навязваючымі да народнага фальклору, напісанымі жартаўліва а адначасова з чуллівасцю. Вершы Віктара Шведа адклікаюцца да пазітыўных прыкладаў, даюць параду паспяховай дзейнасці і належных паводзін у акрэсленых абставінах. Кляймуюць адмоўныя рысы характару, перасцерагаюць перад дрэнным захаваннем. Заклікаюць берагчы і шанаваць прыроду і назіраць за разумным, адвечным рытмам яе перамен. „Вясёлка” у жывы і поўны гумару спосаб паказвае штодзённы побыт дзяцей, іх гульні, радасці і клопаты.