- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
“Пабоішча ў Маскве – спроба ўлады сілай падавіць страх у самой сабе” Яднаньне Беларусі і Расеі пераходзіць у практычную плашчыню. Жорстка зьбітыя ўдзельнікі мірнай дэманстрацыі, у тым ліку жанчыны і старыя, арышты арганізатараў маніфэстацыі, шчыльныя кардоны міліцыі, якія не даюць гараджанам прайсьці па сваім горадзе – гэта пра Менск ці пра Маскву? Зараз ужо – пра абедзьве сталіцы. Падабенства і ў неадэкватнасьці дзяржаўнага гвалту патэнцыйнай пагрозе. У маскву АМОНаўцаў сьцягнулі з усёй Расеі , каб супрацьстаяць, як высьветлілася, адносна нешматлікай і, нягледзячы на рэвалюцыйную рыторыку лідэраў, мірнай дэманстрацыі: Пушкінская плошча – ня Красная, Крэмль далёка. Ужо жорсткі разгон некалькі тыдняў таму дэманстрацыі апазыцыі ў Ніжнім Ноўгарадзе паказаў, што расейскія кіраўнікі робяцца старанымі вучнямі сваіх беларускіх калегаў, і ўсё часьцей дзейнічаюць паводле прынцыпу героя Салтыкова-Шчадрына: «Тащить и не пущать».