- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Палітвязьні рыхтуюць для кангрэсу альтэрнатыўную стратэгію Палітвязень Павал Севярынец скарыстаў чарговы адпачынак дзеля таго, каб скаардынаваць пазыцыю так званых “хімікаў” адносна Кангрэсу дэмакратычных сілаў і суду над “маладафронтаўцамі”. Павал Севярынец кажа, што нязгодны са стратэгіяй, якую падрыхтавалі ініцыятары форуму, і што зь ім салідарныя іншыя палітвязьні. “Хімік” Павал Севярынец прыехаў дамоў у адпачынак 16-га траўня, а вярнуцца ў вёску Малое Сітна, дзе ён адбывае пакараньне, мусіць ў нядзелю 20-га. Павал кажа: усе чатыры дні на волі прысьвеціць Кангрэсу аб’яднаных дэмакратычных сілаў, прызначанага на 26-27 траўня, і судам над актывістамі “Маладога фронту”. “Зараз перада мной сьпіс зь некалькіх дзясяткаў тэлефонаў. Тэлефаную ў асноўным па “маладафронтаўцах”. Наступныя тры гадзіны займаюся абтэлефаноўваньнем, а пад вечар буду рыхтаваць тэзы да выступу на кангрэсе, які мяне папрасілі падрыхтаваць. Ён будзе тычыцца стратэгіі дзейнасьці аб’яднаных дэмакратычных сілаў. Той варыянт, які падрыхтаваны палітычнымі партыямі, мне здаецца бязвольным. Безумоўна, яму патрэбна моцная альтэрнатыва”.