- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Як у Машчаніцы чакалі Аляксандра Лукашэнку Недзе ў пачатку красавіка па весцы Вялікая Машчаніца Бялыніцкага раена пранеслася чутка: ”На гадавіну Чарнобыльскай трагедыі, двадцаць шостага красавіка, да нас прыедзе Лукашэнка”. Людзі ўзрадаваліся, маўляў, нарэшце яны змогуць данесці да ўсенародна абранага праўду аб сваім даволі цяжкім жыцці, вядома ж, чыноўнікі праўду народнаму заступніку не кажуць. У выніку высокі госьць у Машчаніцу так і не завітаў, затое чыноўнікаў за кароткі прамежак часу перавярнулася процьма. Ведаюць усе, калі на пагляд што ня так, то кіраўнік дзяржавы па галоўцы не пагладзіць - трэба наводзіць”паказуху”. Мясцовыя начальнікі аж вылузваліся са скуры, каб Машчаніца перад прыездам любімага кіраўніка блішчэла, як у той показцы пра ката. Дзесяткі працаўнікоў мясцовай гаспадаркі “Новая Друць”, камунгаса, прадпрыемстваў раёна, дзяцей са школы і спецшколы кінулі на навядзенне парадка. Галоўны санітарны ўрач раёна выдаў каля сотні прадпісанняў аб добраўпарадкаванні па шляху мяркуемага праезду дэлегацыі. Відаць, па яго меркаванні, жыхары Машчаніцы так добра жывуць, што не павінны садзіць гародніну перад домам - там ім патрэбна вырошчваць кветкі (нават тым, у каго зямельны надзел за некалькі кіламетраў). Ды і сараі для жывёлы псуюць увесь пейзаж – нечага яе трымаць, усё можна купіць у магазіне. Пры гэтым ен, магчыма, крыху пераблытаў свой заробак з заробкам, альбо пенсіяй вяскоўца.