- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Напамін аб будучым Я - фаталіст. Я веру ў лес. I ведаю, што Бог заўсёды размаўляе з нaмi - праз нашы азарэнні, натхненнн, сны. I праз пэуныя знакі, якія перыядычна з’яуляюцца на наашых жыццёвых шляхах. Трэба толью убачыць гэтыя Божыя пасланьнi, зразумець ix... Не ведаю чаму, але менавіта ў гэты дваццаць дзевяты чэрвеньскі дзень сустрэўся я са старшынёй нашага Брылеўскага сельсавета Уладзімірам Ільічом Мажоравым у ягоным кабінеце. I, ўбачыўшы над старшыньскай галавой цяперашні герб, які крывавата прытуліўся на цвіку, успомніў, што на гэтым самым месцы ў свае часы горда ўзвышалася дзяржауная “Пагоня”. I само сабой запытапася: “А дзе ж зараз той герб?” Рэакцыя Уладзіміра ільіча была імгненнай: “Трэба? Пойдзем! Няхай у вашым музее будзе!” I павёў мяне ў сельсаветаўскі гараж, дзе ля сцяны у акуратна запакаваным выглядзе стаяла яна - наша “Пагоня”. Было адчуванне нейкай неверагоднасці таго, што адбывалася. І як жа легка было несц| гэтыя асвячоныя памяццю 26 ктаграмаў гincy!..