- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Канфэрэнцыя адбылася У мінулую нядзелю ў Магілеве адбылася абласная канфэрэнцыя аб’яднаных дэмакратычных сілаў, на якой былі ўхваленыя пляны сумесных дзеяньняў на перыяд да выбараў 2008-га года. І хаця ў канфэрэнцыі адмовіліся ўдзельнічаць камуністы і партыя працы, на яе ход гэта істотна не паўплывала. Была абраная Рада з 11 чалавек, якія прадстаўляюць усе рэгіены, дзе створаныя кааліцыі, а таксама партыйныя арганізацыі вобласьці. Магчымасьць увайсьці ў склад Рады мае таксама прадстаўнік грамадзкіх арганізацыяў, чыя Асамблея пакуль ня вызначылася з кандыдатурай, ды дзьве ўпамянутыя раней партыі, калі яны гэтага захочуць. Уражвае, што мерапрыемства было досталь якасна падрыхтаванае, а аператыўнасьць рэдакцыйнай камісыі, здолеўшай выправіць заўважаныя ў тэкстах прынятых дакумэнтаў недарэчнасьці яшчэ да заканьчэньня працы, увогуле вызывае павагу.