- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кожны выбірае па-свойму Як жа шмат залежыць ад правільнага зробленага выбару! Выбіраюць усе, выбіраюць усё, але адны бачаць толькі сёняшні дзень, другія гладзяць далей. Адны лічаць за лепшае трымацца за тое што маюць на сёння, і каб ні ў якім разе не страціць: пасаду, працу, службовае становішча. Другія думаюць пра будучыню сваіх дзяцей і ўнукаў, бо разумеюць што іхні лёс залежыць ад дзяржаўнага ладу, ад таго як будзе дзяржава захоўваць іхнія правы. Канешне калі казаць пра будучыню ўнукаў, то нашы дзяржаўныя дзеячы аб сваіх клапоцяцца, хаця б таму што маюць магчымасць даць добрую адукацыю, шмат хто - і за мяжой. Ну а які лёс чакае нас з вамі, нашых дзяцей, унукаў? Давайце паразважаем, бо гэта толькі на першы погляд галоўным з’яўлаецца добры харч і вопратка. Гэта важна, але не галоўнае. Добры харч і цёплы хлеў задаволіць і парсючка. Чалавек жа яшчэ і думае. І хаця б сам сабе задае пытанні: чаму, калі ты ў такой добрай дзяжаве жывеш, дарэчы, жывеш у параўнанні з іншымі краінамі вельмі мала? Чаму ад такога добрага жыцця нас усё меней і меней? Чаму у самай дэмакратычнай краіне забараняюць ня толькі свабоду слова, свабоду шэсцяў, але навогул - проста хадзіць па сваёй зямлі там, дзе хачу.