- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
Адбылася шостая асамблея недзяржаўных арганізацыяў ды ініцыятыўУ Менску 6-7 сакавіка сабраліся 330 прадстаўнікоў НДА, замежныя госьці, а таксама журналісты незалежных і ўрадавых мэдыяў. Гэтае мерапрыемства стала найбуйнейшым форумам НДА ў дванаццацігадовай гісторыі правядзеньня падобных сходаў.Сустрэча адкрылася словамі Аляксандра Патупы і Вінцука Вячоркі, якія былі сярод заснавальнікаў Асамблеі НДА ў 1997 г. Свае вітальныя прамовы сказалі таксама Аляксандар Мілінкевіч і Аляксандар Казулін (які выступіў перад абмеркаваньнем заявы, прысьвечанай палітычным рэпрэсіям), амбасадар Швэцыі Стэфан Эрыксан. Хаця арганізатары даслалі запрашэньне да ўдзелу ў прэзыдэнцкую адміністрацыю, улады вырашылі праігнараваць яго.