be
epub pdf

Выбраныя творы ў двух тамах

Карпюк Аляксей
Том 1. Аповесці

Пра аўтара гэтага двухтомніка можна сказаць, што ён не фантазіруе. Усё, што ён напісаў,— праўдзіва. Жыццё Аляксея Карпюка, яго пакалення, герояў яго твораў было такое, што ўражанняў, дэталяў і сюжэтаў хапіла б не на адзін талент. Вядома, былі ў бурны век натуры, якія здолелі ўхіліцца ад небяспекі, пражыць ціха ды спакойна. Але не Аляксей Карпюк. Яго цягнула, дзе наймацнейшыя выпрабаванні, у яго хапала спрыту, розуму, інтуіцыі, шанцавання, каб выбрацца жывым з небяспекі. Першы том двухтомніка выбраных твораў складаюць аповесці «Данута» і «Пушчанская адысея». Аповесць «Данута» — гэта гісторыя пра каханне, якое прайшло праз выпрабаванні вялікіх і складаных падзей часу. У аповесці «Пушчанская адысея» аўтар расказвае, як яго герой уцякае з лагера смерці, як затым змагаецца ў партызанскім атрадзе супраць фашыстаў.

Беларускія аўтары: Карпюк Аляксей
Выдаўцы і выдавецтвы: Мастацкая літаратура
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 1980
  • Выдавец: Мастацкая літаратура
  • Выдавецтва/ друкарня: Мастацкая літаратура
  • Памеры: 544 с., 1 л. партр., 21 см
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 1980 by Карпюк А.
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг MiOKB
  • Інвэнтарныя нумары: MiOKB — 8999, 9632
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org