- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Другі том двухтомніка выбраных твораў Аляксея Карпюка складае раман-быль “Вершалінскі рай”. Раман заснаваны на сапраўдных фактах, апісвае здарэнні, якія насамрэч адбываліся на Сакольшчыне. Чытач пазнаёміцца з дамарошчаным прарокам Альяшам Клімовічам, які стварыў секту, ўцягнуўшы ў яе не толькі мясцовых бабулек, але і прыбываючых здалёк шукальнікаў цудаў. Дагэтуль у Грыбаўшчыне стаіць царква, пабудаваная Альяшам, а сам “прарок”, застрэлены немцамі ў час другой сусветнай вайны, пахаваны на вясковых могілках. Другая частка тома – апавяданні. «Рэпартаж з перона» (з дзённіка загадчыка агенцтва «Інтурыст») упершыню надрукаваны ў часопісе «Полымя», 1962 г. Апавяданне «Афіцыянтка» - ў часопісе «Маладосць», 1954 г. Казка «Дзве сасны», апавяданне «Пераможца» неаднаразова ўключаліся аўтарам у яго зборнікі.