- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Два тамы выбраных твораў Аляксея Карпюка, першы том адкрывае аповесць “Данута”, у якой каханне, трагічнае ад першага несвядомага праяўлення,— Янкі Барташэвіча і генералавай дачкі Дануты Янкоўскай. Паненка, выхаваная на вялікадзяржаўнай польскай культуры і раскошы, здолела разглядзець пад вышыванай кашуляй беларускага хлапца багатую высакародную душу, прыродны розум, пяшчотнасць, прыкрытую сялянскай каструбаватасцю. Пераступіць умоўнасць нялёгка. Карпюку ўдалося паказаць усе тонкасці гэтых душэўных парываў і ваганняў Дануты. Вобраз гэтай паненкі дапаўняе цудоўную галерэю жаноцкіх тыпаў у беларускай прозе недзе паміж Коласавай Ядвісяй і Мележавай Ганнай. Другую частку тома скаладаюць апавяданні і публіцыстычныя нарысы.