- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У папярэдняй брашуры я сцвярджаў, што дэмакратыя будзе безвыніковай, а можа нават шкоднай, калі галоўным прыярытэтам свайго развіцця не абярэ адукацыйна-выхаваўчую дзейнасць. І так ёсць – грамадствы, народы і дзяржавы, якія гэтага не зразумелі, а хочуць збудаваць у сябе дэмакратычную сістэму ўлады, у выніку атрымваюць хаос і ўладу прыдуркаў. У гэтай брашуры дадам толькі адно: дэмакратыя абернецца сама супраць сябе, заменіцца сваёй супрацьлегласцю, калі не будзе грунтавацца на аднасэнсоўнай і гуманістычнай сістэме каштоўнасцяў. Для мяне відавочна, што найбольш людская, прыязная чалавеку сістэма вартасцяў вырастае з хрысціянства. Зразумела, што з гэтага не вынікае тое, што кожнаму, хто гаворыць пра сябе “я хрысціянін”, адразу можна верыць. З гэтага таксама не вынікае, што грамадствы, якія імкнуцца ўладкоўваць сваё жыццё па хрысціянску, не наробяць памылак, часам нават трагічных. Так ужо было і напэўна яшчэ будзе. Але менавіта хрысціянства найвыразней паказала і паказвае вартасць кожнага чалавека, асобы. Менавіта ў Евангеллі можна знайсці цэлую навуку пра вольнасці чалавека, пра яго абавязак справядлівасці, пра тое, што дабро мусіць грунтавацца на праўдзе, нарэшце пра тое, што нічога не удасца зрабіць трывалым без салідарнасці і міласэрнасці, без здольнасці прабачаць.