Берлінскае выдавецта Edition Frölich здало ў друк новую кнігу-білінгву Юлі Цімафеевай «Ich zerchneide die Geschichte / Lyrik und Collagen. Рэжу гісторыю сабой / Вершы і калажы».
Цяпер на яе адкрыты перадпродаж у нямецкіх анлайн-кнігарнях
, падзялілася навіной аўтарка ў фэйсбуку.
«1 прадмова, 31 калаж, 30 вершаў па-беларуску і ў цудоўным нямецкім перакладзе Ціны Вюншман (Tina Wünschmann). Агулам 80 старонак пад цвёрдай вокладкай», — расказвае пра кнігу Юля Цімафеева.
Аўтарка напісала тэкст, які тлумачыць як і чаму паўстала кніга «Рэжу гісторыю сабой»:
«Спачатку гэта была забава і гульня: выразаць амаль выпадковыя элементы з часопісаў ды старых кніг і злучаць іх разам у абсурдныя кампазіцыі, але з часам мне стала відавочнай метафара, якая стаяла за гэтым заняткам. У эміграцыі ты, выразаная нажніцамі гісторыі з добра вядомага кантэксту, мусіш прызвычайвацца да існавання ў нязвыклых абставінах і шукаць сэнс там, дзе, падаецца, раней яго быць не магло, знаходзіць новую мову для азначэння сябе і абставін, а заадно помсціць паперы, якая стала прычынай і почасту ўвасабленнем выгнання ў выглядзе пашпартоў, дазволаў і даведак.
Вершы ў гэтай кнізе — ілюстрацыі да выяў. Кароткія і лаканічныя, яны яшчэ адзін элемент кампазіцыі, але ў іншым вымярэнні. Нічога не тлумачачы, яны толькі намякаюць на магчымае прачытанне».
У 2022 годзе ў выдавецтве Edition Frölich выходзіла паэтыяная фотакніга Юлі Цімафеевай «Мінск. Горад, якога мне не стае».