Вёска Лебедзеве: АМАП затрымліваў і збіваў жыхароў
2020-08-12 13:17
Сёння ў Лебедзеве АМАП затрымліваў і збіваў жыхароў, якія неслі калектыўную заяву ў сельвыканкам.
Пра гэта паведамілі нашы карэспандэнты, якія знаходзіліся на месцы падзей.
Жыхары Лебедзева, каля дзесяці чалавек, разам з дэпутатам 28 склікання Лебедзеўскага сельскага Савета дэпутатаў Аляксандрам Грымацем неслі заяву ў Лебедзеўскі сельвыканкам, старшыні Тамары Дудзіч.
У гэты момант да людзей падскочылі амапаўцы, пачалі іх затрымліваць,
жорстка збіваць, нецэнзурна лаяцца, крычаць «Вы разбурыць краіну
хочаце?».
Раней Аляксандр Грымаць працаваў участковым інспектарам. У размове з журналістамі актывіст Сяргей Бігель
адзначыў, што гэтым зваротам яны хочуць падкрэсліць, што цяперашнія
падзеі ў Беларусі хвалююць не толькі Мінск і гарады, але і вёскі і
мястэчкі.