- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Урокі мінулага — компас будучыні», — сцвярджае прымаўка. Час даўно пацвердзіў слушнасць гэтан думкі. На жаль, не заўсёды мы гэта разумелі. І таму «белых плям» у нашай гісторыі шмат. Датычыцца гэта і жыцця населеных пунктаў. Калі пра беларускія гарады даволі многа пісалася, то вёскі ўвагай звычайна абыходзіліся. Але ж, як адзначаў вядомы беларускі гісторык Мікола Улашчык, «...аб'ектам даследавання мае права быць кожны населены пункт, і вельмі шкада, што гісторыі вёсак і невялікіх паселішчаў наогул у нас няма. Шкада, бо без вывучэння гісторыі гарадоў, вёсак, хутароў немагчыма і глыбокае веданне гісторыі краіны». Гэтае выданне — спроба расказаць пра адзін з самабытных куткоў Беларусі, пра маю родную вёску Моталь, што ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Больш як 500 гадоў ёй. Не міналі ветры гісторыі тутэйшыя мясціны, кожная эпоха пакінула след. І таму шмат цікавых старонак у «біяграфіі» Моталя, заслугоўваюць увагі лёсы яго жыхароў, іх побыт, традыцыі, фальклор.