- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выспа - зборнік прозы Міры Лукшы, які сабраў пад адной вокладкай апавяданні пра жыхароў прыпушчанскіх вёсак, пра іх лёсы, іх пачуцці, перажыванні. Кніга насамрэч пра смерць, пра паміранне. Часам гэта паміранне людзей, часам – пачуццяў, мараў, спадзяванняў і, нават, ідэі. Але, як аказваецца, ідэя застаецца несмяротнай. Просты вясковы побыт, апісаны аўтаркай, стварае настальгічны настрой, бо відавочна тое, што губляем, спяшаючыся паспець за поступам цывілізацыі. Апавяданні сумныя, настальгічныя, змушаюць да роздумаў, назіранняў, высноваў. Лёсы простых людзей, іх нескладаныя патрэбы, іх глыбокія перажыванні. Кожны па-свойму вядзе лінію жыцця, мае свае ўзлёты і падзенні, але ніхто ніколі не вінаваціць іншых у сваіх праблемах. Кожную паразу ўспрымаюць як неабходнае, наканаванае, непазбежнае. Аўтарка адкрывае лёсы сваіх герояў, не прабуючы іх ацаніць, не крытыкуючы, не стараючыся ўпрыгожыць або палепшыць. Героі, насамрэч, рэальныя постаці рэальга жыцця, падгледжаныя ў рэальных мясцінах пушчанскай зямлі.