be
epub

Выспачкі памяці

Валасюк Лявон

Бывае так, што нечакана адчуеш нейкі даўно знаёмы прыемны пах, прыпынішся, заціхнеш, прымружыш вочы і ўдыхаеш, удыхаеш той пах, і ўспамінаеш… Нядаўна прыпыніўся ў сваёй творчай майстэрні, адчуўшы нешта знаёмае, шчымлівае. І пад лёгкім скразняком паплылі ўспаміны. Я прыпомніў свае васямнаццаць гадоў – час перад службаю ў войску. Інтэрнат педінстытута, чацвёрты паверх. Нас у пакоі чацвёра: дзве дзяўчыны, студэнт тэхнікума і я, прызыўнік. Мы сядзім пасярод пакоя за сталом, п’ем дэсертнае балгарскае віно, якога цяпер ужо даўно і не бачыў. Гучаць любімыя мелодыі і песні з магнітафона, побач сядзіць каханая з сяброўкаю. Іхнія вочы поўныя касмічнай глыбіні і шчырасці. Яны блішчаць, свецяцца, а музыка гучыць, цячэ павольна нашая размова, і зусім не верыцца, што мы толькі нядаўна пазнаёміліся… (Фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Валасюк Лявон
  • Дата выхаду: 2023
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 2023 by Лявон Валасюк; Дзеяслоў; Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Валасюк Лявон, Выспачкі памяці; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 2 (123) 2023; 188-197 с.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org