Выйшаў 56 нумар Беларускага гістарычнага зборніка
2024-01-11 15:03
Новы нумар у асноўным распавядае пра ранейшыя перыяды гісторыі – гаворыць навуковы рэдактар зборніка праф. Яўген Мірановіч.
Выйшаў 56 нумар Беларускага гістарычнага зборніка, які з 1994 году выдаецца ў Беластоку Беларускім гістарычным таварыствам. Тэматыка зборніка на працягу 30-ці гадовай гісторыі безумоўна мянялася.
Спачатку артыкулы закраналі ў асноўным гісторыю беларусаў Беласточчыны. Пазней Зборнік стаў друкаваць больш публікацый пра гісторыю Беларусі, артыкулы беларускіх аўтараў, дзе не пра ўсё можна было пісаць. Часцяком з'яўляліся таксама паліталагічныя артыкулы.
Новы нумар у асноўным распавядае пра ранейшыя перыяды гісторыі – гаворыць навуковы рэдактар зборніка праф.
Яўген Мірановіч.
слухайце аўдыё