У выдавецтве Цымберава выйшаў з друку новы зборнік апавяданняў полацкага пісьменніка Вінцэся Мудрова з назвай “Yesterday”. У кнігу ўвайшлі стракатыя — па форме і змесце — апавяданні, у якіх аўтар кідае рэтраспектыўны позірк у мінулае і спрабуе зазірнуць у будучыню.
Набыць можна
ў інтэрнэт-краме kniger.by з перасылкай па усім свеце. Ці ў краме ў самым цэнтры Менску: ГЦ «Купалаўскі» пад Кастрычніцкай плошчай, ралеты 41-42 (час працы з пн па пт з 11 да 18.30, сб з 11 да 17, нд з 11 да 16). Магчыма кур’ерская дастаўка па Менску, кошт дастаўкі 8 рублёў.
Раз на месяц дастаўка кніг кур’ерам ў Варшаву і Вільню.
Празаік, журналіст і грамадскі дзеяч
Вінцэсь Мудроў нарадзіўся 11 верасня 1953 ў Полацку. Актыўна займацца літаратурай і грамадскай дзейнасцю пачаў у перыяд вучобы ў Наваполацкім палітэхнічным інстытуце, стаўшы ініцыятарам выдання рукапіснага літаратурна-мастацкага часопісу “Блакітны ліхтар”.
У другой палове 1970-1980-х займаўся капіяваннем і распаўсюджваннем забароненай у СССР літаратуры, у тым ліку “Расійска-крыўскага (беларускага) слоўніка” В. Ластоўскага, часопіса “Крывіч” і вершаў ды паэмаў рэпрэсаванай паэткі Ларысы Геніюш.
Пасля заканчэння інстытуту працаваў на прадпрыемствах Наваполацку, а пасля Ямала-Нянецкай аўтаномнай акругі РСФСР. У канцы 1980-х Вінцэсь Мудроў вярнуўся ў Беларусь і дасюль жыве ў Наваполацку.
Аўтар кніг прозы і эсэістыкі:
«Жанчыны ля басейна» (1992),
«Гісторыя аднаго злачынства» (1993),
«Зімовыя сны» (1999),
«Ператвораныя ў попел» (2005),
«Альбом сямейны» (2007),
«Багун» (2013),
«Албанскае танга» (2016),
«Страна огненных птиц» (2016),
«Последняя репетиция» (2016),
«Албанское танго» (2016),
«Забойца анёла» (2017),
«Помнік літары „Ў“» (2018),
«Восень у Вільні» (2019),
«Падшыванцы» (2020),
«Меліярацыя з Альбэрам Камю» (2021),
«Замецены след» (2021),
«Гарачы парафін» (2023),
«Сустрэчы» (2023).
За сваю творчасць быў неаднаразова адзначаны прэміямі, сярод якіх “Залаты апостраф” (2010), прэмія часопіса “Крыніца” (1998), Прэмія імя Ежы Гедройця (ІІІ месца 2014, 2018).