Выйшаў зборнік вершаў і прозы на палескай мове
2021-10-18 16:09
Зборнік вершаў і прозы на палескай мове Аляксея Дзікавіцкага у нядзелю вечарам 17 кастрычніка прэзентавалі ў Музеі Малой Айчыны у Студзіводах вечарам.
”Гэтая кіга – даніна павагі і майго шчырага захаплення маімі землякамі і іх жыццёвай філасофіяй” – казаў падчас прэзентацыі аўтар.
„Чым больш такіх кніжак, як „Ońde , тым больш людзей зразумеюць, што гэтая мова дому і продкаў – гэта наймацнейшая рэч, на якой мы можам будаваць сваю тоеснасць”.
„Ońde” Аляксея Дзікавіцкагат выйшла тыражом ў 500 асобнікаў. Мастацка аформлена графікам Уладзімірам Міхневічам, пад рэдакцыяй Валярыны Куставай.
Чарговая прэзентацыя кнігі пройдзе ў Празе, потым у Луцку. Пакуль яшчэ, праз палітычную сітуацыю, аўтар не зможа здзейсніць сваёй мары – прэзентаваць кнігу на падворку бацькоўскай хаты ў месткавічах на Пішчыне.
Беларускае Радыё Рацыя