Выйшла аўдыякніга Марыі Мартысевіч пра 2000-я
2025-11-11 14:30
Выдавецтва Audiobooks.by апублікавала аўдыякнігу «Калготкі» Марыі Мартысевіч. Аўтабіяграфічная проза пра 2000-я не выходзіла кнігай і цяпер даступная толькі ў гукавым фармаце.
У кнізе слухачы знойдуць настальгію па лямпавым сеціве 2000-х у непаўторным стылі
Марыі Мартысевіч. Сярод герояў тут
Уладзімір Арлоў ды
Уладзімір Пугач,
Таццяна Заміроўская ды
Ева Вежнавец і многія іншыя.
«Калготкі» (дакладней, Calgotki, як выяўлена на вокладцы) — тонкая кніга пра жаночыя радасці. Складаныя дачыненні з самаацэнкай, якая не хоча падымацца, сямейны фемінізм, захапляльныя літаратурныя прыгоды і сэкс. Усё гэта востра і з гумарам (чытаць «сарказмам») Марыі Мартысевіч.
Кніга змяшчае ненарматыўную лексіку. Рэкамендуецца для праслухоўвання асобам, старэйшым за 18 гадоў.