Выйшла новая кніга Віктара Стахвюка
2022-02-20 15:40
“Подых тэмры” – такі загаловак мае найнавейшая кніжка Віктара Стахвюка. Беларускага паэта, пісьменніка, грамадскага, палітычнага і культурніцкага дзеяча родам з Трасцянкі на Гайнаўшчыне.
Кніжка змяшчае ў сабе аўтабіяграрафічныя элемэнты спалучаныя з філасофіяй аўтара. Яе выключнасць у тым, што яна напісана на подляшша-рускай гаворцы- кажа сам аўтар.
Гэта ёсць выключная мова! Таму, што гэта адзіная мова ў якой захаваліся дыфтонгі. Нідзе больш на Славяншчыне такой мовы больш не захавалася. Ёсць, праўда дзесці каля Мурманска, група людзей, тысячы дзве, якія ў паасобных славах карыстаюцца дыфтонгамі. І гэта ўсё. Наша мова выключная, старажытная!
Кніжка “Подых Тэмры” Віктара Стахвюка выдадзеная Фондам “Музей Малой Бацькаўшчны” у Студзіводах і тут адбудзецца яе першая прэзэнтацыя. Сёння а 15 тай гадзіне. Мерапрыемства прымеркаванае да дня поднай мовы.
Беларускае Радыё Рацыя