Выйшла «Забойства ва Усходнім экспрэсе» па-беларуску
2024-10-21 21:18
Выдавецтва «Логвінаў» паведаміла пра выхад па-беларуску аднаго з найвядомейшых раманаў каралевы брытанскага і сусветнага дэтэктыву Агаты Крысці — «Забойства ва Усходнім экспрэсе».
Раман Агаты Крысці перажыў больш за дзясятак перавыданняў на мове арыгінала, а цяпер ён ёсць і ў нас — па-беларуску.
Рэцэпт ідэальнага герметычнага дэтэктыва — некалькі дзён снегавой пасткі, вагон міжнароднага цягніка, труп у замкнёным знутры купэ, трынаццаць пасажыраў і адзін Эркюль Пуаро.
Пераклала гэты твор з англійскай мовы Аляксандра Дзмітранок. Адказны за выпуск: Павел Касцюкевіч. Рэдактар: Андрэй Дановіч. Карэктарка: Ліда Наліўка.