- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
СССР – гэта ўжо гісторыя. Не такая далёкая як, напрыклад, Вялікае Княства Літоўскае ці Беларуская Народная Рэспубліка, але ўсё ж гісторыя, якая з кожным годам аддаляецца. Ужо вырасла пакаленне беларусаў, якія не нарадзіліся ў СССР і мала ўсведамляюць, якой гэтая краіна была, не кожны нават раскрые тую абрэвіятуру. Але там жылі людзі, з кожным з якіх звязана свая гісторыя, маленькая, нязначная, непрыкметная ці, наадварот, вялікая, значная, вартая ўвагі як частка гісторыі народа ці нават не аднаго народа. Аўтар кнігі распавядае пра падзеі, якія адбываліся з ім самім ці людзьмі блізкімі, якія жылі побач ці жылі раней. Праз гісторыі “маленькіх” людзей, заснаваных на падзеях рэальнага жыцця, можна адчуць подых гісторыі народа, нацыі ў пэўны гістарычны перыяд, чым гэтая кніга і можа прывабіць.