- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вегетарыянка Анна Штайнман з Нямеччыны прыехала ў Беларусь у гастранамічны тур і не стрымалася, каб не з’есці пальцам пханай каўбасы. А ўсё таму, што дзяўчына ўпэўненая: каб зразумець культуру краіны, трэба пакаштаваць ежу, якую ў ёй гатуюць. Чым яшчэ беларускія кухары здзіўлялі нямецкую турыстку, глядзіце ў чарговым выданні «Welcome ў Беларусь». Кулінарныя прыгоды пачаліся ў Менску, дзе Анна разам з эксперткай у вегетарыянскіх стравах Валерыяй Пракоф’евай даследуе вулічную ежу і стравы з модных фудтракаў.