- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Італьянец Рабэрта марыў адчуць атмасферу беларускага жыцця ў правінцыі, а таксама апынуцца на вясковай дыскатэцы. Дзеля гэтага каманда праграмы «Welcome ў Беларусь» выпраўляецца разам з ім у палескую вёску Заверша, што пад Драгічынам, зрабіўшы прыпынак у самім горадзе. Райцэнтр уражвае Рабэрта, ён параўноўвае яго са швейцарскім мястэчкам. А ад самой вёскі італьянскі госць прыходзіць у захапленне: «Я шчаслівы. Мне падабаецца тутэйшая атмасфера. Я думаў, што на вёсцы людзі шмат п’юць, бо маюць сумнае жыццё, а насамрэч наадварот. Мне здаецца, тут людзі паводзяцца лепш, чымся ў Менску».