- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Элі Мубэнга прыехаў у Наваполацк з афрыканскай Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, каб вывучаць расейскую мову. Хлопец размаўляе на сямі мовах свету, захапляецца беларускімі кветкамі ды прыгожа спявае. Ад сяброў хлопец даведаўся пра беларускую лазню і захапіўся ідэяй яе наведаць. Але трапіць у гарадскую лазню не ўдалося. Даведаўшыся, што ў Элі неўзабаве дзень народзінаў, здымачная група праграмы «Welcome ў Беларусь» вырашыла зрабіць яму падарунак і выправілася разам з ім за 200 кіламетраў на Вілейскае вадасховішча, дзе акурат праходзіў фэст мабільных лазняў.