- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гіві Кбілашвілі цягам трох гадоў жыве ў Менску. Ён – саліст грузінскага балету «Lelo». Каб папоўніць рэпертуар беларускім танцам, Гіві едзе на фэст «Пятровіца» ў Любанскі раён. Герой праграмы – прафесіянал, але ці зможа ён пераняць беларускую манеру танцу? Паводле Сяргея Выскваркі, даследніка і папулярызатара беларускай народнай танцавальнай культуры, рухі ў танцы – не самае складанае. Важнейшае – унутранае адчуванне і манера выканання. Ад гэтага і залежыць нацыянальная прыналежнасць танцу.