- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
‘C’est la Bérézina’ кажуць французы пра нейкае няшчасце або катастрофу. Выраз замацаваўся пасля паразы напалеонаўскай арміі на рацэ Бярэзіна ў 1812 годзе. Для Інгрыд Пансі ды Афэлі Гіюўэ-Лямі, якія прыехалі ў Беларусь з Францыі, прайсціся па напалеонаўскіх мясцінах і паплаваць у той самай Бярэзіне – абавязковы пункт праграмы для кожнага француза. Што яшчэ паспелі зрабіць госці ў Беларусі? Францужанкі вучыліся і працавалі ў Менску больш за паўгода. Нягледзячы на тое, што яны шмат вандравалі па нашым краі, у іх засталося колькі няздзейсненых планаў – і апошні ўік-энд у Беларусі, каб паспець іх увасобіць.