- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Чым можа здзівіць і напалохаць аўстралійца Беларусь? Падавалася б, што чалавек з краіны, дзе скачуць кенгуру, у балотах сядзяць кракадзілы, а на дрэвах – каалы, падрыхтаваны да ўсяго. Але ж у нашых мясцінах водзяцца бязлітасныя пачвары, страшнейшыя за любую чупакабру! Усё пачыналася досыць прыемна. Эндру Джадж прыляцеў у Беларусь, каб паглядзець на птушак. Хлопец працуе ў галіне электроннага продажу адзення. Ён добра разбіраецца ў трэндах і супрацоўнічае з сусветна вядомымі брэндамі. «У модзе часта выкарыстоўваюцца птушкі на ўзорах, выявах. Мы, людзі, ужываем гэтыя сімвалы, бо птушкі цікавяць і натхняюць нас», – кажа Эндру.