- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Прыехаць у Менск дзеля моднай фотасесіі? Не кожнаму замежніку такое прыйдзе ў галаву. Здзяйсняць незвычайныя мары ў нашай краіне гасцям з усяго свету дапамагае праграма «Welcome ў Беларусь». Іфунанья Дымаку (Ifunanya Dimaku) прыехала ў Горадню вучыцца ў медычным універсітэце. Але з куды большым захапленнем, чым пра кар’еру лекара, дзяўчына размаўляе пра моду. І хто б мог падумаць, што горад над Нёмнам падкіне ёй шанец зрабіць першыя крокі ў гэтай індустрыі. Менавіта тут нашая гераіня ўпершыню паўдзельнічала ў дэфіле – Гарадзенскім тыдні моды ды яшчэ атрымала прыз глядацкіх сімпатыяў у конкурсе прыгажосці медычнага ўніверсітэту. Праграма «Welcome ў Беларусь» вырашыла дапамагчы Іфунаньі зрабіць наступны крок у свет моды: стварыць уласнае партфоліа.