- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дзяды амерыканца Джэрэда Гоўлдмэна эмігравалі з беларускага Палесся ў ЗША ў 1910 годзе. Хлопец вырашыў наведаць месца, адкуль паходзяць ягоныя продкі. Дзеля гэтага ён прыляцеў у Менск, адкуль выправіўся ў дарогу да малой радзімы дзядоў… бягом. Месца, якое продкі амерыканскага бегуна пакінулі больш за сто гадоў таму, – за 300 кіламетраў ад беларускай сталіцы. Джэрэда гэта не палохае: «Я ўпершыню ў Беларусі, каб пабачыць свае вытокі. Мае бабуля і дзядуля тут нарадзіліся, мой прадзед таксама. Я хачу больш дазнацца пра сваіх родных і пра сябе. Таму я пастанавіў зрабіць нешта па-за межамі ўласных магчымасцяў».