Як адчуваюць сябе людзі ў Кіеве пасля адыходу расейскіх войскаў? Распавяла сведка
2022-04-09 21:53
У эфіры Радыё Рацыя пабывала Вольга Мусафірава – украінская журналістка, карэспандэнтка Новай Газеты ва Украіне.
РР: Найперш хацеў з Вамі пагаварыць пра Кіеў, у якім зараз усё дастаткова дынамічна. Бо і Борыс Джонсан да вас прыязджаў, учора прыязджала кіраўніцтва еўрапейскай камісіі, але здаецца найважнейшае тое, што зараз у Кіеве ўжо спакойна. Адышлі расейскія войскі. Як пасля гэтага змянілася жыццё ў горадзе, як Вы бачыце.
– Параўнаць з тым, што было яшчэ скажам дзесяць дзён таму зараз немагчыма. Ведаеце, мы ўжо прызвычаіліся да рэжыму аларму, калі гадзіну ці 2 не гучыць сігнал паветранай трывогі, то як ні дзіўна, пачынаеш ужо трохі нервавацца, што здарылася? Чаму няма? Псіхіка перабудавалася. Уласна кажучы апошнія тры дні: пазаўчора, учора і сёння, трывогі бываюць толькі ўначы. Бясспрэчна, для кіяўлян гэта вялікая радасць. І можна сказаць, што горад робіцца больш жывым літаральна з кожнай гадзінай. Хаця ведаеце, мэр Клічко заклікае, і я думаю, што не беспадстаўна заклікае тых кіяўлян, якія эвакуяваліся, бо ведаеце, з гораду выехала палавіна жыхароў, фактычна кожны другі, і ён іх заклікае яшчэ не вяртацца. І я разумею чаму: таму што вядома, пагрозы трохі адышла, расейцаў трохі адагналі ад Кіева і ад яго ваколіцаў. І зараз ваколіцы Кіева разміноўваюць, таму ўдзень мы чуем досыць галосныя выбухі. Але мы не баімся, бо ведаем – гэта працуюць піратэхнікі з дзяржаўнай службы надзвычайных сітуацый. Яны зняшкоджваюць тыя снарады і тыя ракеты, якія ўпалі на шчасце не на мешкальныя будынкі, але не разарваліся, і тым самым становяць вялікую пагрозу. І галоўнае, што зараз ідзе я нават не ведаю, як гэта можна сказаць, не размінаванне, а цэлы комплекс прац у тых прыгарадах Кіева: у Бучы, у Гастомелі, у Барадзянцы, у Макараве. Там дзе расейская, не магу назваць расейскай арміяй, бо гэта не армія. Гэта зграя садыстаў і гвалтоўцаў. Якія не тэарэтычна, а практычна зраўнялі з зямлёю дужа шмат такіх мястэчках, якія былі ўпрыгожаннямі Кіева. І гэтыя мястэчкі прынялі на сябе асноўны ўдар. Там адкрываюцца такія жахі, што іншаземныя журналісты з усяго свету прыязджаючы туды, становяцца непрытомныя.
Беларускае Радыё Рацыя