- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ад самай раніцы ў дзверы пазванілі. Ігнат паспрабаваў расплюшчыць павекі, але яны заліплі і давялося раздзерці пальцамі. Званок паўтарыўся, пры гэтым гучаў настойліва і нецярпліва. — Заяц, — шапянулі сасмяглыя вусны. Вохкаючы, Ігнат споўз з ложка, заляпаў босымі нагамі. Зайца, суседа з пятай кватэры, ён напачатку не пазнаў. Асыпаны ластаўчыннем твар набух, як рошчына ў дзежцы, і вачэй амаль не было відаць. (фрагмент)