be

Як гісторыя ўплывае на сучаснасць

Наша гісторыя свабоды

З 1998 г. праграма “Блізкая гісторыя” пры Грамадскім аб’яднанні “Дыярыуш” праводзіць конкурсы па сучаснай гісторыі для моладзі Беларусі. Удзельнікаў конкурсаў “Блізкая гісторыя” яднае любоў да Радзімы, неабыякавасць да людзей, да іх мінулага і сучаснасці, імкненне да актыўнай грамадзянскай пазіцыі. Шмат хто з ранейшых канкурсантаў бярэ ўдзел у наступных нашых мерапрыемствах і прыцягвае новых калег, а скончыўшы школу, становіцца куратарам прац новых удзельнікаў, каб не губляць цікавых сувязяў, не адлучацца ад захапляльнай справы — пошуку гістарычнай праўды. Менавіта прапановы ўдзельнікаў конкурсаў праграмы “Блізкая гісторыя” падштурхнулі да ідэі стварэння пастаянна дзейнага асяродку “Блізкай гісторыі”, дзякуючы якому ўдзельнікі конкурсаў, і не толькі яны, маглі б атрымліваць неабходную інфармацыю і кваліфікаваную метадычную дапамогу, весці дыялог і наладжваць новыя кантакты, разам вучыцца разумець гісторыю і сучаснасць. Менавіта форма клуба падалася найбольш адэкватнаю нашым задачам.

Выдаўцы і выдавецтвы: Маладзёвы клуб Блізкая гісторыя
Выдавецкая сэрыя: Блізкая гісторыя
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2007
  • Выдавец: Маладзёвы клуб Блізкая гісторыя
  • Катэгорыя: Гісторыя
  • Copyright: © 2007 by Блізкая гісторыя
  • Кнігазбор:
    • прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org